25 июня 2025 У г. Маскве ў перыяд з 17 па 20 чэрвеня 2025 года, "Мінская друкарня" прыняла ўдзел у 29-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе "РАСУПАК-2025". Прадукцыя і тэхналогіі РДПУП "Мінская друкарня" былі прадстаўлены на стэндзе Е-7029. Выстава RosUpack - адзіная і самая буйная выстава ў Расіі і СНД, на якой комплексна прадстаўлены працэс упаковачнай вытворчасці для розных галін: харчовай, перапрацоўчай, хімічнай прамысловасці, медыцыны і фармацэўтыкі, а таксама прадпрыемстваў грамадскага харчавання, аптовага і рознічнага гандлю, складской гаспадаркі, лагістыкі і інш. У 2025 годзе сваю прадукцыю на RosUpack 2025 прадэманстравалі больш за 1000 кампаній з 20 краін свету - Рэспублікі Беларусь, Індыі, Казахстана, Кітая, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Турцыі і іншых. Таксама расійскія вытворцы з больш як 30 суб'ектаў прэзентавалі айчыннае ўпаковачнае абсталяванне, сыравіну, матэрыялы, складское абсталяванне, этыкетку і гатовую ўпакоўку. Інтарэсы нашага прадпрыемства звязаны з непасрэднымі спажыўцамі кардоннага пакавання ў дадзеным сегменце рынка. У працэсе азнаямлення з удзельнікамі выстаўкі былі праведзены рабочыя сустрэчы і перагаворы з непасрэднымі спажыўцамі кардоннай упакоўкі, а таксама перададзены ўзоры выпускаемай прадукцыі, прэзентацыйны буклет, кантактныя даныя і друкаваныя/электронныя матэрыялы з апісаннем тэхналагічных магчымасцей нашага прадпрыемства. Былі праведзены перагаворы з дзеючымі і патэнцыяльнымі заказчыкамі, фірмамі-вытворцамі і пастаўшчыкамі кардону, фальгі, лакафарбавых і расходных матэрыялаў для выпуску кардоннай упакоўкі, а таксама заключаны дагаворы на набыццё дадатковага абсталявання для вытворчасці.