Галоўная Аб друкарні Навіны Рэспубліканскі суботнік 2025

Рэспубліканскі суботнік 2025

25 октября 2025

  Работнікі фiлiяла "Мінская друкарня" сумесна з членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, пярвічнай грамадскай арганізацыі "Белая Русь" прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Цэха па вытворчасці кардоннай упакоўкі ў раён п. Атоліна і на тэрыторыі офісаў па адрасе пр-т Дзяржынскага 1.

   Правядзенне суботніка даўно стала традыцыйным. Сябры арганізацыі ахвотна бяруць удзел у такіх мерапрыемствах, бо для іх гэта не толькі магчымасць дапамагчы ў навядзенні парадку, але і нагода сабрацца разам і пагутарыць.

   Калектыў фiлiяла "Мінская друкарня" і члены РГА "Белая Русь" узброіліся неабходным інвентаром і ачысцілі тэрыторыю ад смецця і старога лісця, бялілі дрэвы, аднаўлялі газоны, добраўпарадкоўвалі прылеглую тэрыторыю прадпрыемства. Таксама супрацоўнікі фiлiяла "Мінская друкарня" правялі суботнік на працоўных месцах.
изображение_viber_2025-10-24_16-44-05-196.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-35-220.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-35-356.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-35-563.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-35-593.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-35-732.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-51-976.jpgизображение_viber_2025-10-24_16-45-52-415.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку