27 мая 2025 22 і 23 мая ў горадзе Пінску на базе спартыўных аб'ектаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая сабрала больш за 300 спартсменаў-аматараў з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У склад каманды горада Мінска ўвайшлі чатыры прадстаўнікі нашага прадпрыемства: Бажына Юлія, Кахненка Надзея, Станевіч Дар'я, Новік Павел. Удзельнікі рэспубліканскага першынства спаборнічалі ў 9 відах спорту — лёгкай атлетыцы, плаванні, настольным тэнісе, стральбе, дартсе, валейболе, футболе, узняцці гіры, більярдзе. На другую прыступку пастамента ў лёгкай атлетыцы паднялася Кахненка Надзея. Спартакіяда стала не толькі пляцоўкай для выяўлення найлепшых спартсменаў, але і важнай падзеяй, павышэння маральнага духу і папулярызацыі спорту сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу.