17 апреля 2025 Актывісты РГА "Белая Русь" РДПУП "Мінская друкарня" прынялі ўдзел у раённым патрыятычным праекце "Белай Русі" "Памяць у імя будучыні" Для маладзёжнага актыву Школы маладога лідэра і Школы маладога мадэратара "Белай Русі", прадстаўнікоў пярвічных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна была арганізавана экскурсійная праграма "Вогненныя сёстры Хатыні" па месцах спаленых вёсак Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнікі мерапрыемства наведалі ўрочышча Любажанка, Літавец і партызанскі лагер "Станькава", усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.