28 февраля 2026 Калектыў філіяла "Мінская друкарня" заўсёды славіўся не толькі прафесіяналізмам, але і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. На гэты раз мы вырашылі разнастаіць нашы будні яркай гістарычнай прыгодай і адправіліся ў адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі - Ліду, каб на свае вочы ўбачыць легендарны замак караля Гедыміна. Паездка выдалася насычанай і пазнавальнай, пакінуўшы шмат уражанняў ва ўсіх удзельнікаў. Наш маршрут пралягаў праз маляўнічыя прасторы краіны, і ўжо ў дарозе нас чакаў захапляльны аповед пра багатую гісторыю Прынёманскага краю. Пасля займальнай экскурсіі ў нас было крыху вольнага часу, каб прагуляцца па абноўленай пешаходнай вуліцы Замкавай. Тут, ля сцен крэпасці, раскінуліся рады з сувенірамі, дзе кожны мог выбраць памятны падарунак. Паездка ў Ліду стала не проста экскурсіяй, а сапраўдным падарожжам праз стагоддзі. Мы дакрануліся да гісторыі, умацавалі камандны дух і атрымалі зарад дадатнай энергіі для новых працоўных здзяйсненняў. Наперадзе ў калектыва філіяла "Мінская друкарня" новыя планы і новыя гарызонты!