30 октября 2025 29 кастрычніка ў Дзень нараджэння камсамола ў Мінску на базе Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці прайшоў Маладзёжны форум работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Моладзь і будучыня". Сустрэча сабрала хлопцаў і дзяўчат, якія працуюць у Беларускім Доме друку, філіяле "Мінская друкарня", Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці, гандлёвым доме "Усходні", дзіцячым аздараўленчым лагеры "Планета", гандлёва-лагістычным цэнтры "Азярцо-лагістык".