РОСУПАК-2023

19 июня 2023

  У г. Маскве ў перыяд з 6 па 9 чэрвеня 2023 года, РДПУП "Мінская друкарня" прыняла ўдзел у 27-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе "РОСУПАК-2023". Прадукцыя і тэхналогіі РДПУП "Мінская друкарня" былі прадстаўлены на стэндзе D-6041. Выстава RosUpack - самая буйная падзея упаковачнай індустрыі ў Расіі і краінах Усходняй Еўропы. Звыш 740 удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Італіі, Індыі, Казахстана, Кітая, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Турцыі, Узбекістана і іншых краін прапанавалі сваю прадукцыю ў 9 тэматычных раздзелах - ад упаковачнага абсталявання да POS-матэрыялаў.
  Больш за 30 000 спецыялістаў наведалі RosUpack 2023. Выставу наведалі кіраўнікі і спецыялісты расійскіх і замежных кампаній розных галін эканомікі, якім неабходна выбраць пастаўшчыка пакавальнага абсталявання, матэрыялаў, сыравіны або гатовага пакавання.
  Інтарэсы РДПУП "Мінская друкарня" звязаны з непасрэднымі спажыўцамі кардоннага пакавання ў дадзеным сегменце рынка.
  У працэсе азнаямлення з удзельнікамі выстаўкі былі праведзены рабочыя сустрэчы і перагаворы з непасрэднымі спажыўцамі кардоннай упакоўкі, а таксама перададзены ўзоры выпускаемай прадукцыі, прэзентацыйны буклет, кантактныя даныя і друкаваныя/электронныя матэрыялы з апісаннем тэхналагічных магчымасцей РДВУП "Мінская друкарня".
  Былі праведзены перагаворы з дзеючымі і патэнцыяльнымі заказчыкамі, фірмамі-вытворцамі і пастаўшчыкамі кардону, фальгі, лакафарбавых і расходных матэрыялаў для выпуску кардоннай упакоўкі, а таксама заключаны дагаворы на набыццё дадатковага абсталявання для вытворчасці РДВУП "Мінская друкарня".
1.jpg2.jpg3.jpg4.jpg5.jpg6.jpg7.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку