Галоўная Аб друкарні Навіны Навучальныя курсы «Нацыянальная бяспека і электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Роля прафсаюзаў у выбарчым працэсе».

Навучальныя курсы «Нацыянальная бяспека і электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Роля прафсаюзаў у выбарчым працэсе».

13 ноября 2023

  З 30 кастрычніка па 3 лістапада праходзілі навучальныя курсы маладзёжнага прафсаюзнага актыву на базе дома адпачынку "Лагойскі". Тэма курсаў мае назву «Нацыянальная бяспека і электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Роля прафсаюзаў у выбарчым працэсе».
Курсы сабралі прадстаўнікоў трох галіновых прафсаюзаў: аграпрамысловы комплекс, гандаль і адукацыю. Ад нашай друкарні навучанне прайшла інжынер службы маркетынгу Станевіч Дар'я Сяргееўна.
  Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная праграма: лекцыі і трэнінгі, якія праводзілі выкладчыкі БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, медыяэксперты, палітычныя аглядальнікі і дзяржаўныя служачыя.
  Серада на курсах заўсёды выязны дзень, таму ў рамках культурнай праграмы ўдзельнікі наведалі аглядную экскурсію па горадзе Мінску, экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на прадпрыемства "Рэгула" (найбуйнейшы вытворца экспертных прадуктаў для праверкі сапраўднасці дакументаў, грашовых знакаў і каштоўных папер ).
  Дзень завяршыўся танцавальным шоу ў Палацы культуры МАЗ.
Усе ўдзельнікі курсаў несумненна атрымалі шмат новых ведаў, і досведу, якія будуць выкарыстоўвацца ў далейшым пры працы з моладдзю, а таксама атрымалі мноства станоўчых эмоцый!
изображение_viber_2023-11-11_15-08-06-728.jpgизображение_viber_2023-11-11_15-08-08-690.jpgизображение_viber_2023-11-11_15-08-09-342.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку