Галоўная Аб друкарні Навіны Кантэйнеры для перапрацоўкі

Кантэйнеры для перапрацоўкі

30 марта 2023

   Зацікаўленыя праблемай утылізацыі адходаў, паляпшэння агульнага экалагічнага становішча і фарміравання адказных адносін да энергарэсурсаў работнікі РДПУП "Мінская Друкарня" вырашылі ўнесці свой уклад у арганізацыю сістэмы збору, вывазу і ўтылізацыі адпрацаваных батарэек.
   На прадпрыемстве былі ўсталяваныя кантэйнеры для збору адпрацаваных батарэек.
   Штогод у свеце вырабляецца 22000000000 батарэек. Такой колькасцю можна пакрыць плошчу, роўную 5000 футбольных палёў, а склаўшы ў адзін шэраг - атрымаць лінію даўжэй Вялікай Кітайскай сцяны ў 114 разоў.
   Унутранасці батарэйкі - гэта сумесь цяжкіх металаў: свінцу, нікеля, ртуці, кадмію і многіх іншых. Адна батарэйка забруджвае каля 20 кв. м глебы і прыкладна 400 л вады. Кожная батарэйка раскладаецца 100 гадоў.
   Работнікі РДПУП "Мінская Друкарня" ўносяць свой уклад у захаванне планеты і заклікаюць далучацца да іх, выкідваючы адпрацаваныя батарэйкі ў кантэйнеры, якія ў далейшым дастаўляюцца на пункты прыёму для ўтылізацыі і перапрацоўкі.

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку