Дзень моладзі 2023

27 июня 2023

  Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі і студэнцтва — свята творчасці і натхнення, энергіі і запалу, спазнання і самасцвярджэння, кахання і рамантыкі.
  У гонар "Дня моладзі" для калектыву РДПУП "Мінская друкарня" 25 чэрвеня 2023 года была арганізавана і праведзена квэст-гульня па матывах сусветна вядомага тэлешоу "Форт Баярд" у крэпасці XIX стагоддзя горада Бабруйска.
  Шоу-квест складаўся з фізічна-спартыўных, інтэлектуальных і заданняў на камандную згуртаванасць. У гульні прынялі ўдзел 4 каманды, якія з годнасцю пераадолелі ўсе выпрабаванні за кошт згуртаванасці, фізічнай актыўнасці і цягавітасці, умеласці і кемлівасці,
  Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй Бабруйскай крэпасці, будаўніцтва якой было распачата ў 1810 годзе. Крэпасць адыграла істотную ролю ў Айчыннай вайне 1812 года. У 2002 годзе помнік гісторыі і архітэктуры "Бабруйская крэпасць" быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і аднесены да каштоўнасцей рэспубліканскага значэння.
изображение_viber_2023-06-27_09-48-31-260.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-31-481.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-31-684.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-31-879.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-32-102.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-32-319.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-32-513.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-32-728.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-32-927.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-33-508.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-33-738.jpgизображение_viber_2023-06-27_09-48-33-967.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку