Галоўная Аб друкарні Навіны Аздараўленне дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства ў летні перыяд

Аздараўленне дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства ў летні перыяд

19 июля 2023

  Згодна з калектыўным дагаворам работнікі прадпрыемства, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, маюць магчымасць набыць пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры (дзве пуцёўкі на адно дзіця на працягу каляндарнага года). Пры гэтым бацькоўская даплата складае 10 працэнтаў, а для бацькоў, якія маюць 3-х і больш дзяцей, адзінокім бацькам, маці, якія не знаходзяцца ў шлюбе і выхоўваюць непаўналетняе дзіця, усынавіцелю (удачарыцелю), які не знаходзіцца ў шлюбе пуцёўкі прадастаўляюцца бясплатна.
  У гэтым годзе было пададзена ў камісію па аздараўленні 26 заяў ад бацькоў на пуцёўкі ў ДОЛ Рэспублікі Беларусь. Па ўсіх заявах былі набыты пуцёўкі ў такія лагеры, як "Планета", "Гарызонт", "Юбілейны".
изображение_viber_2023-07-20_15-29-12-670.jpgизображение_viber_2023-07-20_15-28-00-822.jpgизображение_viber_2023-07-20_15-28-00-909.jpg

Вярнуцца да спісу навін
Возврат к списку